Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пінск

Сяргей Уладзіміравіч Талкачоў нарадзіўся 26 сакавіка 1940 г. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў г. Пінску. Пасля службы ў Савецкай арміі жыў у Расіі, працаваў ў рэдакцыях розных перыядычных выданняў у г. Бранску і Башкірыі. Пасля растання з жонкай у 1980 г. вярнуўся ў родны Пінск.

Валянціна Іванаўна Локун нарадзілася 6 жніўня 1946 г. у в. Цепянец Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыла Цепянецкую пачатковую школу, затым вучылася ў Малоткавіцкай сярэдняй школе, а з сёмага класа перайшла ў Пінскую завочную школу, якую скончыла ў 1966 г. з залатым медалём і паступіла на філалагічны факультэт (рускае аддзяленне) Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

У сярэдзіне 1960-х імя Валянціны Коўтун увайшло ў свет беларускай літаратуры, стала адметным для ўсіх дзякуючы трапяткой мове, светлай лірыцы, душэўнай глыбіні, багатаму драматызму і неймаверна цікавым, смелым вобразам. Яе пяру належаць дзясяткі выданняў: ад зборнікаў паэзіі, раманаў, апавяданняў да літаратуразнаўчых прац.

Мікалай Сцяпанавіч Цыцкоўскі (псеўданім Цыкоўскі) нарадзіўся 27 лістапада 1894 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і рыбака. Бацька заахвочваў захапленне сына маляваннем. У 1910–1914 гг. Мікалай вучыўся ў Віленскай малявальнай школе. У 1914–1918 гг. вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні жывапісу ў А. І. Штурмана, І. С. Гарушкіна-Саракапудава і М. Ф. Пятрова.

Мікалай Іванавіч Катовіч нарадзіўся 6 студзеня 1876 г. у Вільні ў сям’і протаіерэя Іаана Антонавіча Катовіча (1839–1911). Вучыўся ў Першай віленскай гімназіі. У 1894 г. паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1899 г. з дыпломам інжынера-будаўніка.

Мікалай Іванавіч Байрачны нарадзіўся 22 снежня 1950 г. у Баку (Азербайджанская ССР). Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Пінска Брэсцкай вобласці, наведваў студыю выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам В. П. Пулхава пры гарадскім Доме піянераў. У 1976 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «кераміка». Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка.

Гісторыя Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц пачалася ў далёкім 1945 г. На жаль, дакументаў, якія б пацвярджалі дату заснавання бібліятэкі, не захавалася. Упершыню раённая бібліятэка згадваецца ў рашэнні выканкама Пінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1945 г. «Аб выкананні мясцовага бюджэту Пінскага раёна за I квартал 1945 года» (філіял Дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў г. Пінску, ф. 382, оп. 1, д. 6, л. 97).

У 1880 г. браты Лур'е, капіталісты аўстра-венгерскага паходжання, пабудавалі ў г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) фабрыку па вырабу фанерных скрынь і шавецкіх шпілек. Праз дванаццаць гадоў фабрыка была перааснашчана для вытворчасці запалак.

У г. Пінску ля музея Беларускага Палесся ўстаноўлены на пастамент трактар ХТЗ-15/30, які мае адметную гісторыю. Выраблены на Харкаўскім трактарным заводзе ў 1930-я гг. пад № 1126. Прызначаўся для работы на ворыве з двух- і трохкорпусным плугам, з навяснымі сельскагаспадарчымі прыладамі, прываду стацыянарных машын.

Сяргей Уладзіміравіч Дудко нарадзіўся 27 лютага 1969 г. у г. Севераморску Мурманскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачых. Яго бацька, Уладзімір Сазонавіч Дудко (1946–1992), ураджэнец г. Пінска Брэсцкай вобласці, маёр. Маці, Сафія Пятроўна (Гладун), ураджэнка в. Невель Пінскага раёна, медыцынскі работнік. Да шасці гадоў Сяргей часта пражываў у г. Пінску і ў в. Невель.

Старонка 1 з 14